XIV Беларускі Трыялог пройдзе ў Крынках на Падляшшы

Саарганізатар Трыялогу мастак Лёнік Тарасевіч адзначае, што патэнцыял і інтэлектуальныя напрацоўкі, якія пакінуў Сакрат Яновіч, дазволяць працягваць ідэю папулярызацыі беларускай літаратуры ў свеце:
— Гэтыя дыскусіі будуць тычыцца месца Сакрата Яновіча ў сучаснасці. Можна будзе пабачыць Анджэя Стасюка, Ігнацыя Карповіча, Уладзіміра Някляева ў літаратурнай дыскусіі. Потым пагаворым пра культурнае значэнне Сакрата. Будзе там і перакладчыца яго мініяцюр на італьянскую мову. У канцы — грамадская дзейнасць Сакрата Яновіча, дзе будуць выступаць Адам Міхнік, Лешак Мачульскі і Вінцук Вячорка.
Ужо ў бліжэйшыя выходныя невялікія Крынкі стануць культурнай сталіцай рэгіёна. Сюды прыедуць Адам Міхнік, Лешак Мачульскі, Вінцук Вячорка, Уладзімір Някляеў, Анджэй Стасюк, Ігнацы Карповіч. У пятніцу на галоўным пляцы Крынак адбудзецца прэзентацыя спектаклю „Антыгона”, а ў суботу – выстава вядомага мастака Робэрта Кусьміроўскага.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя