XXIV міжнародны кніжны кірмаш пройдзе 8—12 лютага ў Мінску

Сярод краін, якія будуць дэманстраваць сёлета сваю прадукцыю на выставе: Беларусь, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Грэцыя, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Карэя, Куба, Літва, Палестына, Польшча, Расія, Сірыя, ЗША, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор. Грэцыя стане ўдзельнікам выставы ў Мінску ўпершыню, падкрэслілі ў міністэрстве.

Краіна-ганаровы госць XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Буйныя калектыўныя экспазіцыі прадставяць Расія, Германія, Кітай, Іран, ЗША.

Галоўныя тэмы цяперашняй выставы — 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, юбілеі класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы.

У праграме выставы 8—9 лютага — Трэці міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» з удзелам знакавых пісьменнікаў блізкага і далёкага замежжа, а таксама семінар маладых літаратараў.

Упершыню адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў «Першацвет», заснавальнікам якога з'яўляецца Міністэрства інфармацыі Беларусі, арганізатарамі — РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».

XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Арганізатары выстаўкі — Міністэрства інфармацыі Беларусі, соорганизаторы — Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ААТ «Белкніга» і ПК ТАА «Макбел».