"Я кнігу маю..." -- вечарына ў Музеі Багдановіча 25 чэрвеня
“Я кнігу маю…”
(25-га чэрвеня а 19-й гадзіне)
Гэтым разам будзем знаёміцца з цяжкой, але пачэснай справай кнігавыдання. Сягнём у мінулае, каб зазірнуць у друкарню пана Марціна Кухты, дзе 100 гадоў таму рыхтаваўся да друку “Вянок” Максіма Багдановіча, а потым вернемся ў часы цяперашнія, дзе на ніве беларускай літаратуры шчыруе выдавецтва “Логвінаў”.
Падчас вечарыны ў вас будзе магчымасць даведацца: хто запальвае літаратурныя “зоркі” і каму гэта патрэбна; гісторыю друкарні Марціна Кухты і яе гаспадара; чым жыве сёння выдавецтва “Логвінаў”; з якімі пачуццямі аўтары сустракаюць сваю першую кнігу…
У вечарыне прымуць удзел:
Павел Касцюкевіч – супрацоўнік выдавецтва “Логвінаў”, празаік, перакладчык.
Кірыл Дубоўскі – празаік.
Анка Упала – празаік, паэт.
Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык.
Кацярына Зыкава – паэт.
Ната Пушкарова – бард.
Уваход вольны
Наш адрас: г. Мінск, вул. Багдановіча, 7а
Куратар праекта − Міхал Бараноўскі, 8 (017) 200 62 13, 8 (029) 850 73 27
http://www.face
* Мерапрыемства адбудзецца ў рамках цыкла вечарын “Ведай нашых!”, прысвечаных выбітным дзеячам беларускай культуры мінулага і сучаснасці.
** Па заканчэнні адбудзецца аўтограф-сесія.