Навіны

Выдавецтва "Логвінаў" прэзентавала новую серыю.



«Я кнігу маю»: беларуская літаратура ў покет-фармаце
«Я кнігу маю»: беларуская літаратура ў покет-фармаце «Я кнігу маю»: беларуская літаратура ў покет-фармаце «Я кнігу маю»: беларуская літаратура ў покет-фармаце «Я кнігу маю»: беларуская літаратура ў покет-фармаце

 

«Гэта найважнейшая серыя за 13 год існавання выдавецтва. — кажа Ігар Логвінаў. — Яе ідэя нарадзілася пасля з’яўлення кнігарні: пакупнікі ўвесь час пытаюцца „Што пачытаць?“. Такім чынам мы вырашылі, што варта выдаць у зручным фармаце класіку літаратуры за апошнія 500 год».

Ігар Логвінаў

Выдавецтва «Логвінаў» запускае серыю кніг «Я кнігу маю» — класіка беларускай літаратуры ў фармаце покетбукаў — недарагіх кішэнных кніг у мяккай вокладцы для масавага чытача. Серыя мае быць, спадзяюцца заснавальнікі, камерцыйна ўдалая. У ёй ужо выйшаў дыскусійны зборнік вершаў Максіма Танка «Абвяржэнне», раман «не для ўсіх» «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» Ігара Бабкова, «Ордэн белай мышы» Уладзіміра Арлова, зборнік інтымнай прозы Адама Глобуса «Толькі не гавары маёй маме» і абраныя вершы Андрэя Хадановіча пад назвай «Дэжа вю».

У «Я кнігу маю» не выйдзе ніводная кніга, якая не выдавалася б да таго.

«Мы будзем перавыдаваць кнігі, зрабіўшы серыю адначасова бізнэс-праектам, — кажа ўкладальнік серыі Валянцін Акудовіч. — Я даўно лічу, што калі наш бізнэс не будзе зарабляць на нас, тады ў беларускай літаратуры няма перспектыў. Серыя прэзентуе беларускую літаратуру ад Міколы Гусоўскага да сучасных аўтараў. Цяпер мусіць выйсці „Шляхціц Завальня“ Баршчэўскага ў новым перакладзе, будуць кнігі пісьменнікаў-эмігрантаў, будуць спрэчныя і палемічныя кнігі, але ўсе яны будуць выдадзены без халтуры».

Злева направа: Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч

Адна з першых кніг серыі ўжо выклікала палеміку: зборнік Максіма Танка «Абвяржэнне», складзены Андрэем Хадановічам. У яе не трапіла частка найлепшых вершаў, якія ўкладальнік палічыў палітызаванымі. Але розгалас — не апошняе, чаго дабіваліся складальнікі, атрымаўся: «Абвяржэнне» — самая прадаваная кніга серыі.

«Мне падаецца, што ў гэтай серыі ў першую чаргу трэба выдаць беларускія бестселеры, — кажа Адам Глобус. — „Тутэйшыя“ Купалы, „Дзікае паляванне караля Стаха“ — бясспрэчныя бестселеры. Ці „Вянок“ Багдановіча». Што тычыцца маёй кнігі, мне не падаецца, што гэта найлепшае, што я напісаў, але я вельмі ўдзячны, што стваральнікі серыі так ацанілі маю працу».

«Важна стварыць новы, вясёлы канон беларускай літаратуры. — мяркуе Ігар Бабкоў. — Першы раз мая кніга выйшла ў паўпадпольным выглядзе. Цяперашняе выданне выглядае выдатна». Уладзімір Арлоў жартам акцэнтаваў увагу на адсутнасці цэнзуры ў выдавецтве:

«Прынамсі, ніхто не пытаўся тым разам, чаму мядзведзі ў кнізе з’ядаюць менавіта рускую Машу».

Адна з задач серыі паводле Валянціна Акудовіча — «ураўненне» пісьменнікаў. Купала, Колас, Глобус, Някляеў, Бабкоў і іншыя аўтары выходзяць у кнігах аднолькавага памеру, каштуюць аднолькава. Такім чынам складаецца поўная карціна беларускай літаратуры. Варта адзначыць, што і сваю кнігу Акудовіч уключыў у гэту серыю.

Глобус мяркуе, што чытач сам разбярэцца, хто варты: «Калі выдаць за адну цану і ў аднолькавым фармаце Платона і Дар’ю Данцову, то Платон па продажах яе «зробіць».

Андрэй Хадановіч і Уладзімір Арлоў

Абмежаванняў у серыі няма — адзін і той самы аўтар можа быць прадстаўлены некалькімі кнігамі, цяпер галоўнае для выдаўцоў наладзіць серыі належную рэкламу.

«Спадзяемся ў выніку выйсці на цэны 2–3 даляры за кнігу, — кажа Ігар Логвінаў. — Гэтая серыя будзе ўвесь час узнаўляцца, будуць дадрукоўвацца распрададзеныя кнігі, каб кожная з іх увесь час была ў наяўнасці».

Набываць кніжкі серыі можна ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). Таксама выдаўцы плануюць сёлета адчыніцьінтэрнэт-краму, дзе кожны ахвотны зможа спампаваць упадабанае выданне.

Юрась Ускоў, nn.by

Фота: Прэсавая служба СБП

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------