ЯК НАМАЛЯВАЦЬ СЛОВА: Сучасная беларуская дзіцячая кніга
17 верасня 2014 г. а 19/30 у памяшканні Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8) мае адбыцца ўрачыстае адкрыццё выставы “ЯК НАМАЛЯВАЦЬ СЛОВА. Сучасная беларуская дзіцячая кніга”. У адкрыцці бяруць удзел мастачка Марта Герашчанка, паэтка, аўтарка кніг Вольга Гапеева, электронны музыка Улад Бубен і электронны музычны праект AORTHA.
У межах выставы 17 верасня 2014 г. а 18/30 пройдзе круглы стол “Несур’ёзная размова пра сур’ёзную літаратуру” і прэзентацыя пераможцы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! буктрэйлера да кнігі “Сумны суп”.
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура сумесна з Грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на выставу ілюстрацый Марты Герашчанкі да кніг Вольгі Гапеевай “Сумны суп” і “Дзве авечкі”.
Кніга “Дзве авечкі” (выдавецтва “Логвінаў”, 2014) – гэта забаўныя гісторыі пра дзвюх авечак-сябровак і пра іх прыгоды.
Кніга “Сумны суп” (выдавецтва “Галіяфы”, 2014) – гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Кніга “Сумны суп” выйшла з друку дзякуючы намаганням Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі "Будзьма беларусамі!" і з’яўляецца пераможцам літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”.
Падчас правядзення выставы ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура запланаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прамоцыю сучаснай культуры і літаратуры, у тым ліку:
- 17 верасня 2014 г., 18/30 – круглы стол “Несур’ёзная размова пра сур’ёзную літаратуру” з публічным абмеркаваннем і дыскусіяй на тэму сучаснай дзіцячай літаратуры з удзелам:
- паэткі, перакладчыцы, літаратаркі, даследчыцы, кандыдаткі філалагічных навук, аўтаркі кніг “Сумны суп” і “Дзве авечкі” Вольгі Гапеевай;
- мастачкі, мультыплікатаркі, дызайнеркі, аўтаркі ілюстрацый да кніг Марты Герашчанкі;
- паэткі і пісьменніцы, даследчыцы дзіцячай літаратуры, кандыдаткі філалагічных навук Джэці(Вера Бурлак);
- мадэратар – культурны аналітык, даследчык, кандыдат філасофскіх навук Максім Жбанкоў.
- 17 верасня 2014 г., 19/15 – прэзентацыя пераможцы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! – дыплом за 3-е месца ў намінацыі “Інтэрактыўная рэклама” за буктрэйлер да кнігі “Сумны суп” (аўтаркі – Вольга Гапеева і Марта Герашчанка);
- 17 верасня 2014 г., 19/30 – урачысты вернісаж з удзелам музыкаў Улада Бубена імузычнага праекта AORTHA.
- 20 і 21 верасня 2014 г., 14/00 – ўорк-шопы, прысвечаныя дзіцячаму інтэрактыўнаму кніжнаму малюнку.
Выстава прадоўжыцца па 18 кастрычніка 2014 г.
Кантакты:
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
вул. З.Азгура, 8, г. Мінск
тэл.: +375–17–3800632
Паводле прэс-рэліза