Як Дзісенка-рэчка ўпала ў Атаву-раку

Аўтар твораў, што ўвайшлі ў кнігу, – Пётр Сільвестравіч Мурзёнак нарадзіўся ў 1930 годзе ў Беларусі, у якой і пражыў большую частку свайго жыцця, настаўнічаў. Толькі ў 2003 г. ён з’ехаў у Канаду да сваіх дзяцей, дзе таксама працаваў настаўнікам разам з жонкай Данатай Генрыхаўнай у суботняй беларускай школе ў Атаве.

Першая кніга Пятра Сільвестрававіча нарадзілася менавіта ў Канадзе, у 2008 годзе, калі аўтару было 78 гадоў. У зборнік, які атрымаў назву “Над Дзісенкай ракой”, увайшлі ўспаміны аўтара пра жыццё ў Беларусі – ад самага нараджэння да ад’езду за мяжу. “Адвечныя плыні” – другая кніга аўтара, якая выйшла ўжо пасля смерці Пятра Сільвестравіча (яго не стала ў 2010 годзе). Кніга ўтрымлівае раней непублікаваныя ўспаміны пра жыццё ў Канадзе, якія мелі сугучную назву “Над Атавай ракой”. Акрамя гэтага, у кнізе змешчаная нізка расказаў для дзяцей, навелы і апавяданні з жыцця і гістарычныя аповесці. Апошнюю частку кнігі склалі артыкулы, апублікаваныя ў газеце “Беларус”, ды ліставанне аўтара.

Кніга “Адвечныя плыні” аздобленая каляровымі здымкамі з сямейнага архіву.

Набыць кнігу можна ў кнігарнях Мінска: “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14).

Таксама кніга ёсць у кнігарнях іншых гарадоў: “Светач” (Віцебск, вул. Кірава, 10), “Іскра” (Берасце, вул. Пушкінская, 4), “Праметэй” (Гародня, вул. Савецкая, 10).

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”