Як адкрыць сваю кнігарню ў Беларусі?

Беларуская літаратура цяпер на пад’ёме — засталося распавесці пра гэта беларусам.

3 верасня (аўторак) Кнігарня «логвінаЎ» ладзіць майстар-класы, падчас якіх слухачы даведаюцца:

— як знайсці прастору пад кнігарню і нікому яе не аддаваць

— як квітнее сучасная кнігарня з нулявым бюджэтам на рэкламу

— як прасоўваць беларускую літаратуру, калі ніхто не чытае (і асабліва — беларускія кнігі)

— як ладзіць літаратурныя імпрэзы, калі людзям не да літаратуры

У  майстар-класах возьмуць удзел:

Ігар Логвінаў, выдавец, заснавальнік кнігарні «логвінаЎ»

Кацярына Пікірэня, дырэктар кнігарні «логвінаЎ»

Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

Павал Касцюкевічарт-дырэктар кнігарні «логвінаЎ»

Удзел у майстар-класах — бясплатны. Пачатак заняткаў а 14-й, заканчэнне — а 17-й.

Запіс на майстар-класы — папярэдні. На электронную пошту lohvinaupress@gmail.com, калі ласка, дашліце вашу заяўку з пазнакай «Запіс».

У самой заяўцы напішыце вашае імя, ваш культурніцкі досвед, а таксама назву горада або вёскі, дзе вы бы хацелі адкрыць кнігарню.

Адрас правядзення майстар-класаў: Кнігарня логвінаЎ (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)

nn.by