Як маленькім беларусам паказваюць шведскую класіку на беларускай мове (ФОТАРЭПАРТАЖ)

Гісторыі пра дзядулю Пэтсана і ягонае кацяня Фіндуса, якія палюбіліся маленькім беларускім чытачам і іх бацькам, цяпер знайшлі сваё ўвасабленне ў лялечным тэатры.

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай шведскай літаратуры, а яго незвычайныя ілюстрацыі, адначасова насычаныя колерам і дэталямі, прывабліваюць і дзетак і дарослых. 

Казка «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» пабачыла свет у адмыслова створанай серыі для дзяцей «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор».

Фота Сяргея Гудзіліна, nn.by