Як выхаваць дзетак па-беларуску? - чытанка ад Зосі Куставай

Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» — доўгачаканае ўнікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў. Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на творах класікаў беларускай літаратуры і сучасных нашых аўтараў — апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці — народных казках, паданнях, забаўлянках і інш. «Азбукоўнік і лічылка» можа выкарыстоўвацца для працы выхавацеляў (бацькоў, бабуль і дзядуляў, настаўнікаў) і для самастойнага чытання дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, а таксама ў сямейнай педагогіцы.

Азбукоўнік і лічылка : апавяданні, вершы, казкі, лічылкі / укладальнік З. І. Кустава ; мастак У. С. Пашчасцьеў.— Мінск : Маст. літ., 2012.— 327 с.

ISBN: 978-985-02-1341-9

Шукайце ў кнігарнях Вашага горада.

 

Паводле valjaryna.livejournal.com