Ялінка Салаўёва сустрэлася з Нілам Сымонавічам Гілевічам

3 сакавіка 2013 года адбылася сустрэча народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча з Ялінкай Салаўёвай -- адзінай вучаніцай адзінага беларускамоўнага класа школы № 1 г. Магілёва.
Злева направа: Мікола Яцкоў, Зміцер, Надзея і Ялінка Салаўёвы, Ніл Гілевіч
Ніл Сымонавіч з цікавасцю і прыязнасцю пазнаёміўся з бацькамі Ялінкі -- Надзеяй і Змітром. Дзяўчынка прачытала верш Ніла Сымонавіча і ўручыла паэту падарунак, зроблены сваімі рукамі.
Ялінка Салаўёва і Ніл Гілевіч
За кубачкамі гарбаты адбылася сяброўская гутарка, дзе размова пра беларускасць і родную мову пераплялася з успамінамі і чытаннем разнастайных вершаў. У сустрэчы прыняў удзел старшыня магілёўскага аддзялення СБП Мікола Яцкоў.
Ул. інф. Магілёўскага аддзялення СБП
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг