Навіны

Добра аформленая кніга з некалькімі дзясяткамі, калі не сотняй ілюстрацый прысвечана «на ўшанаванне ўсіх тых, што працавалі, каб пашырыць імя Беларусі ў Амерыцы».

Кніга адрасавана, найперш, беларусам у ЗША і выйшла на дзвюх мовах. Спачатку прыводзіцца тэкст на англійскай мове, затым —па-беларуску.

Прадмову да кнігі напісаў вядомы дзеяч і навукоўца, сябра Я. Запрудніка Вітаўт Кіпель — аўтар грунтоўнай кнігі «Беларусы ў ЗША».

Сп. Кіпель зазначае, што хоць беларусы пачалі сяліцца ў Злучаных Штатах ад канца 19 ст., арганізаванае жыццё пачалося з канца1940-х, калі ў краіну прыехала новая эміграцыя: «Былі гэта сведамыя беларусы, перакананыя антыкамуністы, апантаныя ідэяй інфармаваць свет пра паняволеную Беларусь. Часта, ступіўшы на бераг з карабля, не ўладкаваўшыся з працай, жыллём, яны засноўвалі арганізацыі, знаходзілі ў грамадскіх памяшканнях месца для танцавальных гурткоў, хораў, каб паспець выступіць на інтэрнацыянальных фестывалях „ад Беларусі“. Бытавыя справы былі для іх другараднымі, а на першым месцы стаяла беларуская справа».

Янка Запруднік апісвае фестывальную дзейнасць у Нью-Джэрсі — штаце, дзе канцэнтравалася асноўная беларуская дзейнасць, было шмат беларускіх арганізацый, былі трывалыя асяродкі і праваслаўныя прыходы: у Саўт-РыверыНью-Брансвіку. У шматнацыянальным Нью-Джэрсі пражываюць дзясяткі тысячаў выхадцаў з Беларусі.

Стварэнне арганізацый у канцы 1940-пач1950-х гадоў, бурная дзейнасць беларусаў прывяло да таго, што адміністрацыяНью-Джэрсі ў 1975 г. прапанавала беларусам правесці ўласны этнічны фестываль. Навіна пра гэта была сустрэта з энтузіазмам. Быў створаны адмысловы камітэт, падзелены напрамкі працы, шыліся касцюмы. Першы фестываль з некалькімі тысяч удзельнікаў прайшоў 12 чэрвеня 1976 г. у нью-джэрсійскім цэнтры мастацтваў у Голмдэле, прывітальную тэлеграму даслаў прэзідэнт Джэралд Форд.

Правядзенне фестывалю супадала з 200-годдзем незалежнасцю ЗША, што значна павышала да яго інтарэс.

Янка Запруднік падрабязна апісвае падрыхтоўку да Фестывалю, яго прабег, канцэртную праграму, падмацоўваючы гэта фотаздымкамі, па яго словах, «трывалымі слядамі кволай памяці». У кнізе прыводзяцца сведчанні ўдзельнікаў (найперш Надзеі Запруднік), прыводзяцца цытаты з амерыканскай прэсы.

Затым беларусы правялі яшчэ два фестывалі, а таксама бралі ўдзел у этнічных фестывалях. Таксама ў Саўт-Рыверы з 1973 г. рэгулярна праводзіліся штогадовыя выставы беларускага мастацтва. Пра ўсё гэта і можна пачытаць у кнізе, уважліва разглядаючы здымкі.

Кніга мае абмежаваны распасўюд у Беларусі (выйшла ў ЗША), таму яна выкладзена электронным файлам у Інтэрнэт, таму даступна кожнаму.

Спампаваць яе можна па гэтай спасылцы.

***

Янка Запруднік нарадзіўся 9 жніўня 1926 г. у Міры (сёння — Карэліцкі раён). З 1944 г. на эміграцыі. Скончыў гістарычны факультэт Лювенскага ўніверсітэта ў Бельгіі (1954). 37 гадоў працаваў журналістам-рэдактарам-прадусарам Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Выкладаў гісторыі Расіі ў Куінс-каледжыНью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта, а таксама гісторыю і палітыку ў Гарыманаўскім інстытуце Калумбійскага ўніверсітэта. Аўтар некалькіх кніг, у тым ліку «Беларусь на гістарычных скрыжаваннях», «Беларускі гістарычны слоўнік», «Дванаццатка».

nn.by
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------