Юбілей Караткевіча: помнікаў не паставілі, фільмаў не знялі, выданні – у планах

У пачатку года Міністэрства культуры з помпай распаўсюдзіла спіс урачыстасцяў у гонар 80-годдзя пісьменніка, рамантыка нацыянальнага адраджэння. Да свята Караткевіча застаецца тры месяцы, а рэалізацыя ўсё боль�?ай колькасці мерапрыемстваў адсоўваецца. На 2011 год. Або на святога ніколі.

Найпер�? праблемы ўзніклі з помнікамі пісьменніку. Заяўлялася, �?то яны могуць паўстаць у Кіеве, Мінску і Рагачове. Рэалізацыя праекта ва ўкраінскай сталіцы, дзе пісьменнік вучыўся ва універсітэце, была даручана Аляксандрам Лука�?энкам. Таму і ўвага да яго боль�?ая. І тым не мен�?, яго адкрыццё адбудзецца хіба �?то ў наступным годзе. Пра гэта паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кура�?. Па яго словах, цяпер беларускія архітэктары я�?чэ працуюць з кіеўскімі ўладамі над выра�?эннем арганізацыйных пытанняў.

Меркавалі паставіць помнік і ў беларускай сталіцы. Але гро�?ай няма (фінансуецца ў пер�?ую чаргу кіеўскі праект). Магчыма, на наступны год, адзначылі ў Мінкультуры.

Вялася гаворка я�?чэ пра адзін манумент — у Рагачове. У горадзе, дзе Караткевіч напісаў не адзін свой твор, планавалі паставіць помнік герою аповесці «Ладдзя Роспачы» Гервасію Выліваху. Як адзначыла стар�?ыня Рагачоўскага райсавета дэпутатаў Рыма Ястрэмская, у гэтым годзе помнік не з’явіцца. Я�?чэ ідзе абмеркаванне прапанаваных эскізаў. Але падарунак для на�?чадкаў пісьменніка ўсё-ткі ў Рагачове зрабілі: мясцовыя ўлады прынялі ра�?энне аб перайменаванні вуліцы Чкалава ў імя Уладзіміра Караткевіча. Тут знаходзіцца хата яго дзядзькі.

Аб грандыёзных праектах заяўлялі і «Беларусьфільм» і тэлерадыёкампанія так званай «саюзнай дзяржавы». Айчынная кінастудыя бралася за здымкі 4-серыйнага тэлевізійнага мастацкага фільма па рамане «Каласы пад сярпом тваім», а стар�?ыня тэлерадыёвя�?чальнай арганізацыі Ігар Угольнік летась паведаміў аб жаданні зняць стужку па матывах рамана «Чорны замак Аль�?анскі». Ён нават адзначаў, �?то і сцэнар рыхтуецца.

Аднак на «Беларусьфільме» пакуль працу не пачалі. Не вызначыліся з акцёрамі і рэжысёрам. Пасля таго, як у маі галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін адмовіўся ад працы над фільмам, яму я�?чэ працягваюць �?укаць замену.

Амбіцыйны праект прапаноўвалі і Мінкультуры з Мінінфармацыі — выданне твораў класіка на замежных мовах, якія пры спрыянні Міністэрства замежных спраў і дыпламатычных устаноў Беларусі за мяжой меркавалася прэзентаваць у сталіцах �?эрагу краін. Але і тут няма ладу. Намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак паведаміў, �?то ёсць пакуль толькі такая ідэя. Па яго словах, для пачатку павінен быць распрацаваны праект, затым трэба знайсці добрых перакладчыкаў, а калі выданне непрыбытковае, то я�?чэ і фінансы. Гэта азначае, �?то ніхто пытаннем не займаецца. І можна гаварыць аб тым, �?то пасля юбілею пісьменніка знікне нават сама ідэя.

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» запланаваны выхад Поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Але і гэтае выданне разлічана пачаць толькі з наступнага года.

Нагадаем, �?то Мінгарвыканкам я�?чэ меў намер паставіць у сталіцы білборды з партрэтамі пісьменніка. Рэалізацыя гэтага праекта, трэба меркаваць, пачнецца не раней за кастрычнік-лістапад. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі прадугледжаны выпуск канверта з арыгінальнай маркай, памятнае га�?энне якой пройдзе ў Ор�?ы.

Да юбілею пісьменніка ладзяцца мерапрыемствы, але гэта найчасцей заслуга не ўсёмагутнай дзяржавы, а прыватных асобаў і суполак. Зміцер Вайцю�?кевіч, напрыклад, прысвяціў Уладзіміру Караткевічу свой канцэрт. А «нефарматныя» музыкі �?укаюць сродкі для выпуску супольнага праекта песень на словы Уладзіміра Караткевіча «Скрыпка дрыгвы».

nn.by