Юбілей Васіля Быкава адзначаць на яго радзіме на Вушаччыне

Сястра Васіля Быкава Валянціна Быкава

У праграме: выстава твораў беларускіх мастакоў, прысвечаных жыццю і творчасці Васіля Быкава, выступы беларускіх літаратараў і сяброў Таварыства беларускай мовы, абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі "За Свабоду думкі" 2014 года, выступы гасцей свята і землякоў пісьменніка, канцэртныя нумары.

Пачатак імпрэзы ў 14.00. Чытанні ўзгодненыя з Ушацкім райвыканкамам.

Віцябляне, якія не маюць магчымасці дабрацца да вёскі Бычкі, таксама могуць ушанаваць памяць вялікага земляка - 21 чэрвеня ў 10.30 адбудзецца ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі, размешчанай на вуліцы Суворава на сцяне мастацкай вучэльні, дзе ў свой час вучыўся Васіль Быкаў.

Народныя навіны Віцебска