Юбілейная вечарына Давіда Сімановіча адбылася ў Віцебску

Давід Сімановіч

З цікавасцю прысутныя слухалі аповед Давіда Рыгоравіча пра сустрэчы, кнігі, стасункі са знакамітымі і любімымі пісьменнікамі Беларусі. Цёпла апладыравалі, калі паэт чытаў вершы — эмацыянальна, з запалам.

Аляксандр Шыпікаў

Уразілі песні віцебскага барда Аляксандра Шыпікава, якія ён напісаў на словы Давіда Сімановіча.

Засяроджана слухалі паэтку Галіну Сінякову. Яна ад чыстага сэрца віншавала Давіда Сімановіча са значнай літаратурнай вехай у яго жыцці, як і падзякавала за шчырасць сэрца, дапамогу і веру ў яе талент.

Наталля Салаўёва, паэтка, прачытала верш, дзе аўтарка зарыфмавала назвы зборнікаў Давіда Сімановіча, адзначыўшы, што творы Давіда Рыгоравіча яркія, сонечныя і пазітыўныя.
Усмешку выклікалі пародыі гумарыста Фелікса Бейнера на вершы вядомых паэтаў.

Давід Сімановіч

Сустрэча, якая доўжылася каля дзвюх гадзін, імгненна праляцела. Удзельнікі гэтага мерапрыемства дзякавалі і Давіду Сімановічу, і супрацоўнікам бібліятэкі за магчымасць далучыцца да паэзіі.

Настасся Лазебная,

Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення СБП,

для lit-bel.org