Юбілейная вечарына Яраслава Клімуця адбылася ў Магілёве
Яраслаў Клімуць
На ўрачыстым Беларускім гуртку Магілёўскага аддзялення ТБМ імя Ф. Скарыны, прымеркаваным гэтай значнай даце, жывая легенда філфака Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, літаратуразнаўца, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы, надзвычай цікава і захапляльна распавёў гісторыю свайго жыцця, так моцна пераплеценую з лёсам нашай краіны, пра сустрэчы і сяброўства з выбітнымі дзеячамі беларушчыны, узгадаў яскравыя моманты і прыгоды ад самага маленства, якое прыпала на ваенны час, да апошніх сённяшніх падзей.
Алег Дзьячкоў і Яраслаў Клімуць
Аркадзь Смаляк віншуе юбіляра
Шмат цёплых і шчырых слоў выказалі ў гэты вечар юбіляру калегі-выкладчыкі – Аркадзь Смаляк, Міхась Булавацкі, Наталля Лебедзева, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў, сябры ТБМ.
Выступае Мікола Яцкоў
Міхась Булавацкі
І надалей зычым паважанаму спадару Яраславу бадзёрасці, здароўя, плёну ў працы і поспехаў у творчасці!
Паводле ўл. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП, фота: Алесь Сабалеўскі