Юбілейны пісьменніцкі шахматны турнір прайшоў у Мінску (ФОТА)
Злева: Вольф Рубінчык, Іван Клімянкоў; справа: Павел Касцюкевіч, Андрэй Федарэнка, Васіль Жуковіч (стаіць), Вадзім Жылко, Людміла Паўлікава-Хейдарава
Прамаўляе Вольф Рубінчык
Пісьменнік, перакладчык Вольф Рубінчык перад пачаткам турніру нагадаў калегам, што менавіта 20 сакавіка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларуска-яўрэйскага пісьменніка Майсея Кульбака, які, дарэчы, любіў гуляць у шахматы, і запрасіў усіх на прэзентацыю кнігі-білінгвы “Eybik/Вечна”, што пройдзе 21 сакавіка ў кнігарні "Галіяфы" ў Мінску.
Людміла Паўлікава-Хейдарава (Мінск) і Валянціна Осіпава (Бяроза)
Уверсе: Васіль Жуковіч, унізе: Вадзім Жылко
Андрэй Федарэнка
Аматары таксама згадалі беларускіх класікаў, якія гулялі ў шахматы -- Кандрата Крапіву, Аркадзя Куляшова, Пятра Глебку.
Злева: Андрэй Федарэнка, Барыс Пятровіч (стаіць), Іван Клімянкоў, Вадзім Жылко; уверсе: Павел Касцюкевіч, Васіль Жуковіч, унізе: Валянціна Осіпава
Уверсе, злева направа: Андрэй Федарэнка, Павел Касцюкевіч, унізе: Валянціна Осіпава, Людміла Паўлікава-Хейдарава; Іван Клімянкоў
Злева направа: Вадзім Жылко, Валянціна Осіпава, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Андрэй Федарэнка, Васіль Жуковіч, Вольф Рубінчык, Юрый Тэпер
Лаўрэатамі сталі: сярод жанчын першае месца Людміла Паўлікава-Хейдарава, другое Валянціна Осіпава; сярод мужчын першае месца Вольф Рубінчык, другое Васіль Жуковіч, трэцяе Вадзім Жылко.
Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org