Юрасю Барысевічу – 50!

Юрась Барысевіч нарадзіўся 13 красавіка 1966 г. у Мінску.

Пасля службы ў войску вывучаў рамана-германскую філалогію ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і выяўленчае мастацтва ў аспірантуры пры Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам у НВА "Інтэграл", газеце "Культура", Менскім інстытуце кіравання, часопісах "Мастацтва" і The Green Cross Optimist.

Сябра БАЖ і Саюзу беларускіх пісьменнікаў, удзельнік мастацкіх суполак "Другі фронт мастацтваў", Schmerzwerk, pARTisan. Быў адным з заснавальнікаў і "камісарам" (тэарэтыкам) авангарднай суполкі Бум-Бам-Літ.

Прадстаўляў Беларусь на міжнародным літаратурным фэстывалі Vilenica (Славенія, 2005). Некаторыя тэксты перакладаліся на польскую, славенскую, ангельскую, украінскую, латышскую, нямецкую мовы. Перакладае мастацкія тэксты з французкай, ангельскай, польскай і нямецкай.

Лаўрэат прэміі Саюзу беларускіх пісьменнікаў за лепшае эсэ на тэму "Вобраз ХХІ стагоддзя" ("Развітанне з Адамам"). У складзе суполкі Бум-Бам-Літ адзначаны прэміяй Саюзу беларускіх мастакоў "За неардынарную падачу сваёй творчасці".

Аўтар кніг "Цела і тэкст" (1998), "Alter Nemo" (2003).