Навіны


BYBOOKS зрабіла электроннае выданне кнігі шведскіх пісьменнікаў Юі і Тумаса Вісландэраў “Мама Му будуе дамок”. Гэта першая ў свеце электронная кніга пра Маму Му.

Юя Вісландэр у лютым правяла некалькі дзён у Беларусі. Яна сустракалася з дзецьмі, каб расказаць ім пра новыя пераклады сваіх кніг на беларускую мову. Дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч цяпер беларускія дзеткі могуць прачытаць яе кніжкі “Малы і мядзведзік”, “Малы і Білан” і “Мама Му чытае”. Усе яны выйшлі на паперы ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Спадарыня Вісландэр адказвае на пытанні BYBOOKS

— Шведскія дзеці чытаюць кнігі?

— Так. Думаю, у большасці шведскіх дзяцей шмат кніг. Гэта таму, што мы не робім надта вялікія кнігі. Адна кніга — адна гісторыя, калі вядзецца пра маленькіх дзяцей. Звычайна бацькі чытаюць дзіцяці перад сном адну кнігу. Канечне, не кожны вечар, але вельмі часта.

— Чым вылучаецца шведская дзіцячая кніга?

— Я ведаю, што беларускія дзіцячыя кнігі збольшага апавядаюць пра тое, як чамусьці навучыцца, як рабіць “правільна”, што такое “добра” і што такое “кепска”. У Швецыі таксама было так, пакуль не з’явілася Астрыд Ліндгрэн. А я аднагодка Піпі Доўгайпанчохі. Я нарадзілася ў тым самым годзе, што і яна. І гэта быў выразны пералом у нашай дзіцячай літаратуры. Думаю, у вас здарыцца тое самае. Таму што такім чынам немагчыма нічому навучыць дзяцей. Іх не турбуе, што вы там кажаце. Нашмат важнейшае тое, як вы сябе паводзіце.

Для мяне самы важны досвед у тым, што дзеці мусяць мець сваю ўласную мову. Ані “беларускую”, ані “рускую”, ані “шведскую”… Яны мусяць выявіць сябе. І гэтага дастаткова для гісторыі: “вось так думаю”, “вось гэта я адчуваю”, “вось гэта, на маю думку, няправільна”, а “вось гэта правільна”. І ўсё! Гэта вельмі “палітычны” спосаб бачання. Таму што калі вы прымушаеце дзяцей быць паслухмянымі, яны маўчаць. Я лічу, што дзіцячая літаратура можа быць не рэвалюцыйнай, але ствараць людзей з іх уласнымі думкамі.

— Вы казалі, што Мама Му — фемінісцкая ікона ў Швецыі.

— Так! Гэта проста таму, што яна жанчына. І многія мае гісторыі могуць адбывацца паміж мужчынам і жанчынай, а не паміж каровай і крумкачом ці паміж дзецьмі. Шмат якія жанчыны адчуваюць, як іх стрымлівае ўласны муж ці грамадства. Але Маму Му не турбуе, як яна выглядае. Яна ідзе далей, калі ёй сапраўды хочацца пра нешта даведацца. Я думаю, што і маладыя, і больш сталыя жанчыны ў Швецыі часам адчуваюць сябе як Мама Му. І, канечне, мужчыны больш любяць Крумкача. Але Крумкач — гэта таксама не адмоўны герой. Ён вельмі эгаістычны, але і ён “злепак” з дзіцяці. Бо маленькае дзіця ад пачатку таксама вельмі “эгаістычнае” і “перабольшвае свае магчымасці: “я ўсё ведаю”, “я магу пабудаваць што заўгодна”.

— Вы задаволеныя беларускімі выданнямі сваіх кніг?

— Гэта некамерцыйныя выданні. І добра. Я ведаю, што яны не прыносяць тут прыбытку, і магу гэтым толькі ганарыцца. Добра, што дзеці могуць іх чытаць. У мяне вельмі добрыя стасункі з перакладчыцай Надзяй Кандрусевіч. Стэфан Эрыксан таксама ва ўсім дапамагаў. А калі з’явіліся і мае песні ў перакладзе на беларускую, зрабілася яшчэ весялей. Я вельмі шчаслівая. Яны так прыгожа гучаць!

— Чаму Вы пагадзіліся на выданне, якое не прынясе Вам грошай?

— Таму што тут проста няма грошай. Я спадзяюся, што калі кнігі пачнуць добра прадавацца, то я, магчыма, атрымаю трохі “роялці”. Але пакуль добра і так.

— Што б Вам хацелася, каб беларускія дзеці знайшлі ў Вашых кнігах?

— Я хачу, каб ім было прыемна чытаць. Калі кніга “спрацоўвае”, яна натхняе на ўласную гульню. Калі я была дзіцем, я жыла над кінатэатрам. Я вырасла на мульціках і фільмах. І мае гісторыі — гэта цудоўная прастора для гульні. Ты можаш выбіраць сабе ролі: ці ты Мама Му, ці Крумкач, ці Малы… Я хачу, каб кнігі натхнялі на жыццё. А гэта адбываецца, калі дзеці гуляюць. Бо ў гульні ты атаясамліваеш сябе з сабакам, з маці ці яшчэ з кімсьці… Час, калі ты гуляеш, вельмі важны. Я вандрую па ўсім свеце, каб сказаць бацькам: “Дазвольце дзецям гуляцца”. Мама Му кажа ў адной з кніг: “Самае галоўнае — гэта гульня”. Канечне, дзеці мусяць хадзіць у школу, але галоўнае, каб яны гуляліся. Менавіта гэта робіць іх разумнымі.

prajdzisvet.org праз bybooks.eu

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------