З Калядамі і Новым годам! (інтэрактыўная паштоўка)

Надыходзячы год адметны: мы будзем адзначаць вельмі важную для Беларусі і беларускай нацыі дату – 500 гадоў беларускага кнігадруку. Як вядома, 6 жніўня 1517 года Францішак Скарына ў Празе выдаў першую беларускую кнігу – раней за многія суседнія народы беларусы вырваліся наперад у гонцы “культурных гаджэтаў”.

Францыск Скарына зрабіў сапраўдную інавацыйную рэвалюцыю ў галіне айчыннага кнігадрукавання, тым самым паклаўшы грунтоўны “камень” у падмурак нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. І мы жадаем, каб кожны з вас быў Скарынам у сваёй сферы – выходзіў на новыя вяршыні і рэкорды сабе на радасць, усім – на карысць! А моц і натхненне заўсёды ёсць дзе ўзяць – у нашай адметнай беларускай культуры і гісторыі.

ПАГЛЯДЗЕЦЬ І ПАСЛУХАЦЬ ІНТЭРАКТЫЎНУЮ ПАШТОЎКУ ТУТ!

Плёну і поспеху жадаем вам ва ўсіх вашых пачынаннях, ажыццяўлення ўсіх задумаў і планаў, радасці і шчасця!

Будзьма разам!