З Раством Хрыстовым!
Дата публікацыі: 07.01.2015
2230
Усявышні нам рашэнне
Весткай радаснай прынёс,
Што для нашага збаўлення
Нарадзіўся нам Хрыстос.
У спрадвечнай моцы Бога
Будзе наш няўхільны лёс.
Каб прыходзіць з дапамогай,
Нарадзіўся нам Хрыстос.
Хай плывуць хутчэй калядкі
Да самюсенькіх нябёс.
Славім Божае Дзіцятка:
Нарадзіўся нам Хрыстос!
Ад хаціны да хаціны,
Хоць і на дварэ мароз,
Богу аддаем павіннасць:
Нарадзіўся нам Хрыстос.
Віктар Швед "Нарадзіўся нам Хрыстос"
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"Падзяліцца
09.04.2021 19:00
57
0
20.04.2021 18:00
32
0
13.04.2021 18:00
123
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг