З Сусветным Днём паэзіі!
Гэты дзень садзейнічае развіццю паэтычнага слова, падтрымлівае моўную разнастайнасць і традыцыі паэтычных чытанняў, актуалізуе вершаванне поруч з іншымі родамі літаратуры і відамі мастацтва. Шчыра віншуем усіх творцаў і аматараў паэзіі, жадаем натхнення ў напісанні і ў чытанні вершаў!
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
***
Паэзія — хвароба ўсіх вякоў.
Паэзія — служанка й каралева.
Лірычных слёз рашучая залева
Астудзіць стому босых ступакоў.
Сцяжыны ўмуражэлыя радкоў
Бягуць пад засень ранішняга дрэва,
Дзе яблык падалА Адаму Ева,
Дзе спяць сляды пегасавых падкоў.
Што з вулічнай звязаўся, як вяльможа,
Паэт сябе й паэзію кляне,
Ды слабіну сваю не пераможа.
Ад славы камянеюць вершаробы,
Зірні наўкол — валун пры валуне.
Жыццё ад смутку гіне без хваробы.
Рыгор Барадулін
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"