З далёкай і блізкай Амерыкі

– Сумую па горадзе, па родных, а найперш па маці, – гаворыць Сяргей. – Жыццёвыя абставіны склаліся так, што я павінен быў пакінуць Беларусь, але я пра тое ніяк не шкадую, наадварот, радуюся. Бо там, у Амерыцы, я знайшоў сябе, сваё каханне, ды і, калі шчыра, то сфармаваўся як паэт. Выдаў больш дзесяці паэтычных зборнікаў, на мае словы складзены песні, асобныя з іх спявае мая жонка Тамара.

Кнігі вершаў Сяргея – “Сердце на бумаге” (выдавецтва “ТІТEL”, Германія), “Люблю” і “Журавлик бумажный» (выдавецтва AFEL, Францыя), “Вера, надежда, любовь” і “Versus” (“Палесдрук”, Беларусь, Гомель).

Першы том збору твораў “Блаженство” выдадзены ва Украіне.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў.

У паэта не працуюць ні рукі, ні ногі. Самастойна не можа ні хадзіць, ні трымаць лыжку ў руцэ. Як жа ён піша, складае свае вершы? Як бацька, нябожчык, зрабіў для яго некалі веласіпед, так і зрабіў для яго прыстасаванне, каб ён набіраў словы на клавіятуры кампутара. На галаву яму насоўваюць вобруч, нібы німб, а да вобруча прымацаваны на доўгай дузе “палец”, якім, хістаючы галавой, націскае на клавішы. Націскае на літары, з літар складаюцца словы, са словаў слупкі вершаў, з вершаў – Кнігі.

Сяргей расказвае;

– Нарадзіўся я ў 1966 годзе. У радзілцы мяне выцягвалі з улоння маці акушэркі, ды няўдала тое зрабілі – у выніку я аказаўся хворым на дзіцячы цэрэбральны паляруш (параліч). Не працуюць рукі і ногі, цяжка размаўляць, не толькі пісаць, але і паесці самастойна не магу. Калі Бог паслаў мне кампутар, спрабаваў напачатку націскаць на клавішы носам. А потым удасканаліў працэс (дапамог бацька) і я націскаю на іх канцом “вудзільна” (на здымку). Сяргей жа жартам называе сваё прыстасаваньне “клювам”, дзюбай, ды і дадае ў тым жа настроі – я ж не пісьменнік, я “клеватель”.

C:\Users\Пользователь\Desktop\Над клавіятурай.JPG

– Мне пяць годзікаў, – працягвае свае ўспаміны Сяргей Сапоненка. – Мне чамусьці захацелася наведаць першамайскую дэманстрацыю. Маці і павезла мяне ў маёй “карэце” на плошчу Леніна Гомеля. Да нас падыходзіць міліцыянер і, паказваючы на мяне сядзячага ў інваліднай калясцы, злосна загадвае: “Убери это отсюда, не порти людям праздник!»

Мне дзевяць гадоў. Я знаходжуся ў Рэчыцкай школе-інтэрнаце для дзяцей з фізічнымі недахопамі. Таму што ў звычайнай савецкай школе мне вучыцца не дазваляюць, бо магу сапсаваць свята вучобы дзецям без недахопаў. Ноччу мне захацелася ў прыбіральню. Клічу нянечку, але да мяне ніхто не падыходзіць. Спаўзаю-скатваюся з ложка на падлогу І. перавальваючыся з боку на бок, падпаўзаю да дзвярэй, а потым адольваю адлегласць у сто метраў, каб дабрацца да прыбіральні. Падлога брудная, не мытая, як і ў прыбіральні, дзе дыхаць немагчыма і страшэнны холад…

Неяк жа скараю адваротны шлях, не здолеў узпаўзці на ложак, так і засынаю. Прачынаюся, калі ўжо развіднела. Расплюшчваю вочы, а нада мной стаіць бацька – Іван Ігнатавіч. Ён укладвае мяне ў ложак, усміхаецца, гладзіць мяне па галаве, кажа:

– Сынок, у цябе сёння адзін урок, адвучышся – і мы паедзем дадому. Я цябе памыю ў гарачай вадзе, а маці зварыць для цябе чырвоны боршч, падрыхтуе твае любімыя блінчыкі з тварагом, – ён абдымае і цалуе мяне, і ў той жа момант я адчуваю сябе самым шчаслівым чалавекам у свеце!

Дык ён жа мне потым адмысловы веласіпед зрабіў, на якім я самастойна мог перасоўвацца. Ніколі пра такія веласіпеды не чуў і не бачыў – на той час, і нават сёння падчас высокіх тэхналогіяў.

C:\Users\Пользователь\Desktop\У Гомелі.JPG

Яго, Сяргея, і сёння здзіўляе і радуе той факт, што яго магла пакахаць прыгожая жанчына – Тамара – якая была гатовая аддаваць сябе і сваю душу, сваё каханне, нічога не чакаючы ўзамен. Бо і ў дзяцінстве, і ў юнацтве ён кахаў дзяўчат. Але тое было ўсё тайна, без адказу. Ён баяўся нават прызнацца ў сваім каханні, бо ведаў, што тым самым абразіць дзяўчыну.

Бо чытаў з захапленнем раман Віктара Гюго “Сабор Парыжскай Богамаці”, і яўляў сябе ў гэтай сітуацыі у ролі Квазімоды. А вось Тамара, прачытаўшы яго вершы, нават не бачачы яго, убачыла ў ім прыгожую душу, душу Паэта.

Тамара жыве ў ЗША з 1992 года, прыехала з Украіны, і не прывыкла да амерыканскага камфорту і розных зручнасцяў, наадварот, яна навучылася ахвяраваць. Таму ад кахання і нарадзілася ў іх дачушка Даніэлка – самая галоўная кніга паэзіі ў жыцці Сяргея.

C:\Users\Пользователь\Desktop\Даніэлка.JPG

Сёння Сяргей Сапоненка ў росквіце паэтычных сілаў. Пра яго пішуць артыкулы, здымаюць фільмы. А ён у адказ: “Я нічога асаблівага не раблю, проста жыву”. Яго жыццё напоўнена сэнсам і творчасцю, сяброўскімі адносінамі з цікавымі людзьмі розных краінаў свету. Ён адчувае ў Амерыцы сваім, бо яго там паважаюць, дапамагаюць, бо побач з ім штодзённа Тамара і Даніэлка.

Ці ёсць настальгія па Беларусі? Ёсць. І каб не смылела сэрца ад разлукі, штогод прыязджае ў родны Гомель. Да маці – Любові Іванаўны.

І вось на гэты раз, спісаўшыся са сваімі сябрамі, з вялікай радасцю сустрэўся з імі. Ён правёў некалькі творчых сустрэч, паказаў фільмы пра сябе, падараваў кніжкі.

Адна такая паэтычная сустрэча адбылася ў аддзяленні дзённага і кругласутачнага знаходжання дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў, якім загадвае ўжо дванаццаць гадоў Наталля Семяняка. Яна і запрасіла да сябе ў госці свайго даўняга знаёмага – Сяргея Сапоненку.

Разам з ім прыехалі на сустрэчу гомельскі паэт Яўген Сергіеня, які падараваў аддзяленню сваю дзіцячую кнігу “Пра Патапку і іншых знаёмых” і старшыня Гомельскай абласной філіі СБП Анатоль Бароўскі.

Усім спадабалася творчая сустрэча гамяльчаніна з далёкай і блізкай Амерыкі Сяргея Сапоненкі.

Падрабязней пра Сяргея Сапоненку

Матэрыял падрыхтаваны Гомельскім абласным аддзяленнем СБП