З васьмідзесяцігоддзем!

Свой васьмідзясяты дзень нараджэння адзначае сёння наш сябар, паэт, празаік, перакладчык Сімановіч Давід Рыгоравіч. Шчыра віншуем з юбілеем! Зычым моцнага здароўя, цяпла блізкіх і плёну ў творчасці!

Давид Симанович

Сімановіч Давід, нарадзіўся 26.06.1932 г. у г. Нароўля Гомельскай вобласці ў сям'і служачага.

У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Ферганскай вобласці (Узбекістан). Пасля заканчэння Нараўлянскай сярэдняй школы (1950) паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1955). Працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры Крынкаўскай сярэдняй школы Лёзненскага раёна (1955-1959), літсупрацоўнікам рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы» (1959-1960). З 1961 г. - рэдактар, потым загадчык аддзела на Віцебскім тэлебачанні. У 1971-1980 гг. узначальваў Віцебскае абласное літаратурнае аб'яднанне. Сябра СП СССР з 1960 г.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём.

Першыя вершы надрукаваў у 1948 г. (мазырская абласная газета «Бальшавік Палесся» і «Зорька»).

Бібліяграфія

«Весенняя сказка». Кніга лірыкі. 1959 г.

«Волшебный луг». Зборнік вершаў для дзяцей. 1959 г.

«Іюнь-река». Кніга лірыкі. 1962 г.

«Якаў Свярдлоў». Тэлеп'еса. Пастаўлена ў 1963 г.

«Асенні букет». Тэлеп'еса. Пастаўлена ў 1964 г.

«Маладосць старажытнага горада». Сцэнарый для тэлефільма. Пастаўлены ў 1964 г.

«Равноденствие». Кніга лірыкі. 1966 г.

«Зелёный кузнечик». Зборнік вершаў для дзяцей. 1968 г.

«Балада пра чырвонага кавалерыста». Сцэнарый для тэлефільма. Пастаўлены ў 1968 г.

«Минуты». Кніга лірыкі. 1969 г.

«Станция тревоги и любви». Кніга лірыкі. 1972 г.

«Письмо тебе». Кніга лірыкі. 1975 г.

«Подорожная Александра Пушкина». Кніга нарысаў. 1977 г.

«Встречные поезда». Кніга лірыкі. 1978 г.

«Силуэты дней». Кніга лірыкі. 1981 г.

«Солнечный хмель». Кніга лірыкі. 1982 г.

«Сквозь даль времен». Кніга нарысаў. 1984 г.

«Сентябри». Кніга лірыкі. 1990 г.

«Душа за облако цеплялась... Лирика любви». 2001 г.

Прэсавая служба СБП