З юбілеем!

8 сакавіка нарадзіўся сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Славамір Генрыхавіч Адамовіч. Сёння яму спаўняецца 50 гадоў. Віншуем са святам і зычым творчых поспехаў!

 

Адамовіч Славамір Генрыхавіч

Нарадзіўся 8 сакавіка1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласці. У 1977 годзе скончыў 8 класаў Будслаўскай школы; у 1979 г. - Свірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе "Будслаўскі"; служыў у савецкім войску (1980-1982гг.); ізноў працаваў - на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986-1992 гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991 г. па 1995 г. працаваў у "Настаўніцкай газеце". З 2002 года жыве ў Нарвегіі. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 1999 г. 

Бібліяграфія 

"Кальварыйскія клёны" (Менск, 1990 г.) 

"Зямля Ханаан" (Полацак, 1993 г.) 

"Зваротныя правакацыі" (Полацак, 1994 г.) 

"Каханне пад акупацыяй" (Менск, 1996 г.) 

"Спіраль Бруна" (Менск, 1997 г.) 

"Плавільшчыкі расы" (Вільня, 1999 г.) 

"Турэмны дзённік" (Мінск, 2001)

Прэсавая служба СБП