З юбілеем!

26 сакавіча споўнілася 70 гадоў сябру ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Арабейку Івану Сяргеевічу. Віншуем, шаноўны Іван Сяргеевіч! Моцнага Вам здароўя, творчага імпэту і цяпла блізкіх!

Самы шчыры паэт Берасцейшчыны

Арабейка Іван, нарадзіўся 26.03.1942 г. у вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1964 г. скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Тры гады працаваў на шклозаводзе «Нёман». З 1968 г. у Берасці - майстар змены на заводах зборнага жалезабетону (1968-1969), газавай апаратуры (1971-1973), выкладчык інжынерна-будаўнічага інстытута (1969-1970), галоўны інжынер спецкамбіната камунальна-бытавога абслугоўвання (1973-1975). З 1975 г. - старшы эксперт Берасцейскага аддзялення Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Сябра СП СССР з 1979 г.

Бібліяграфія 

«Услед за сонцам». 1972 г.

«Асенні ранак». 1978 г.

 

Фота: bk-brest.by

Прэсавая служба СБП