З юбілеем!

Паэта, празаіка, публіцыста, сябра СБП Сяргея Сцяпанавіча Панізніка, якому сёння споўнілася 70 гадоў, віншуем з юбілеем! Доўгіх гадоў і трапных слоў, шаноўны Сяргей Сцяпанавіч!

Панізнік Сяргей, нарадзіўся 10.05.1942 г. у вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Магілёўскую медыцынскую вучэльню (1962 г.), факультэт журналістыкі Львоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні (1967 г.). Ваенны журналіст, сябар СП з 1967 г. З 1977 г. працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 г. — на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982-96 гг. — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992-94 гг. — у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны, у 1996-99 гг. — вучоны сакратар Літаратурнага музея Я. Купалы.

Бібліяграфія

«Кастры Купалля». Зборнік вершаў. 1967 г.

«Палявая пошта». Зборнік вершаў. 1972 г.

«Крона надзеі». Зборнік вершаў. 1975 г.

«Чало і век». Зборнік вершаў. 1979 г.

«Пасля вогненных вёсак...». Кніга публіцыстыкі. 1980 г. 

«Адкуль вясёлка п'е ваду». Кніга паэзіі для дзяцей. 1981 г.

«Слова на дабрыдзень». Зборнік вершаў. 1982 г.

«Мацярык». Зборнік вершаў. 1985 г.

«Браніслава». Дакументальная аповесць. 1985 г.

«Жыцень». Кніга паэзіі для дзяцей. 1986 г.

«Стырно». Зборнік вершаў. 1989 г.

«Мы - грамацеі!». Кніга паэзіі для дзяцей. 1989 г.

«Освейская трагедия». Дакументальная аповесць. 1990 г.

«Золкая зёлка». Кніга паэзіі для дзяцей. 1999 г.