З юбілеем!

20 кастрычніка споўнілася 65 гадоў Юрку Голубу, паэту, сябру ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Шаноўны Юры Уладзіміравіч, шчыра віншуем Вас з юбілеем! Зычым здароўя, бадзёрасці, імпэту і плёну ў творчасці! Хай шчасціць ва усім!

Юрка (Юры Уладзіміравіч) Голуб нар. 20.10.1947, в. Горна, Зельвенскі раён Гродзенскай вобласці) — беларускі паэт.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978 — загадчык аддзела культуры абласной газеты "Гродзенская праўда", з 1979 — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядучы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная». Член СП з 1971.
Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963, у рэспубліканскім — у 1965. Выдаў зборнікі паэзіі "Гром на зялёнае голле" (1969), "Дрэва навальніцы" (1973), "Векапомнае поле" (1976), "Помню пра цябе" (1983), "Сын небасхілу" (1989), "Поруч з дажджом" (2001), "Зажураны камень. Трыялеты" (2002), "Брама зімы" (2004) і "Багра" (2006).Аўтар кнігі для дзяцей "У бары грыбы бяры" (1986).