ЗАЯВА Рады Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Увечары 19 снежня на вуліцы Калектарнай горада Мінска быў жорстка збіты вядомы беларускі паэт, член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Някляеў. Пасля тэрміновай шпіталізацыі ён быў затрыманы, і цяперашняе месцазнаходжанне Уладзіміра Някляева застаецца невядомым.

Рада Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў» выказвае занепакоенасць ягоным лёсам і рашуча патрабуе вызвалення Уладзіміра Някляева, выдатнейшага творцы сучаснасці.

20 снежня 2010 г.