"Залаты апостраф" уручаць сёння

Учора на старонцы ў фэйсбуку ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" мы скончылі прымаць вашы варыянты спісу лаўрэатаў прэміі часопіса "Дзеяслоў" за лепшую публікацыю 2012 года. Інтрыга захавалася. Усіх пераможцаў не адгадаў ніхто, хаця былі адказы, дзе правільна называліся два прозвішчы з трох.
Такім чынам, імёны тых, хто атрымае "Залаты апостраф", рэдактар часопіса Барыс Пятровіч агучыць сёння на цырымоніі ўзнагароджання.
Адбудзецца яна ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А).
У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы, а таксама лаўрэаты мінулых гадоў — Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спецыяльны госць — Алесь Камоцкі.
Пачатак у 18.30. Уваход вольны
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг