“Залатую літару” атрымае Сяргей Харэўскі

У сваім блогу Адам Глобус паведамляе: «Гэтым разам у фінале атрымаліся такія вынікі галасавання: Лявон Вольскі «Міларусь» – 13%; Алесь Бяляцкі «Лтаратура і нацыя» – 20%; Сяргей Харэўскі «Сто твораў ХХ стагоддзя» – 67%. Я згодны з вынікамі на ўсе сто адсоткаў і абвяшчаю пераможцам кнігу Сяргея Харэўскага”.

Пра месца і час уручэння ўзнагароды спадар Глобус абяцае паведаміць асобна. Але пераможцу можна віншаваць ужо цяпер.

 

budzma.org