Заснаваная ўкраінска-беларуская прэмія «Воіны святла» памяці Міхаіла Жызнеўскага

Злева направа: першы намеснік Старшыні ГА "СБП" Алесь Пашкевіч, Старшыня ГА "СБП" Барыс Пятровіч (Сачанка), Старшыня Нацыянальнай суполкі пісьменнікаў Украіны Михайло Сидоржевський, Анатоль Івашчанка, Ціхан Чарнякевіч

У межах семінара 1 ліпеня разглядалася паэзія Украіны і Беларусі, 2 ліпеня – проза і драматургія. З украінскага боку з дакладамі выступілі даследчыкі: дактары навук, прафесары Аляксандр Астаф'еў, Алена Бондарава, Антаніна Гурбанська, Анатоль Маісеенка, Уладзімір Марэнец, Юрый Кузняцоў, Яраслаў Палішчук і кандыдаты навук Уладзімір Даніленка, Наталля Гараднюк, Ніна Козачук, Дзмітрый Драздоўскі, Святлана Жыгунова, Пётр Сарока, Наталля Ержыкіўська, Аксана Пухонська, Алена Рыжко.

Барыс Пятровіч (Сачанка), Ала Петрушкевіч, Віктар Неборак

Беларусь на семінары прадстаўлялі кандыдаты навук Лявон Баршчэўскі, Алесь Пашкевіч, Ала Петрушкевіч, Анатоль Івашчанка, Ціхан Чарнякевіч і Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка).

Да захаду таксама далучылася ўкраінская творчая моладзь: бандурыст Яраслаў Джусь, паэты Аксана Баравец, Святлана Дыдух-Раманенка, Вано Кругер, Ала Мікалаенка, Таццяна Шапціцкая.

Выступае Анатоль Івашчанка

На думку арганізатара семінара Уладзіміра Даніленкі, «перад украінскай літаратурай зараз стаіць задача назаўжды парваць з савецкім мінулым, з рускім светам і стварыць новы гераічны эпас, які сфармуе пакаленне палітычнай і культурнай нацыі, стане паўнапраўнай часткай еўрапейскай цывілізацыі і ў больш шырокім плане – Заходняга свету». Беларускія ўдзельнікі семінара адзначылі, што Украіна для іх ёсць новым геапалітычным цэнтрам, які дапаможа Беларусі выжыць ва ўмовах татальнай русіфікацыі і наступу рускага свету.

Ала Петрушкевіч

На аснове дакладаў, што прагучалі на семінары, пад эгідай Інстытута літаратуры НАН Украіны імя Т. Г. Шаўчэнкі і Інстытута філалогіі КНУ імя Т. Г. Шаўчэнкі і пры падтрымцы КГГА будзе выдадзены навуковы зборнік «Заходні трамплін», у які ўвойдуць даследаванні тэндэнцый развіцця сучаснай украінскай літаратуры.

Ціхан Чарнякевіч

Па выніках украінскага-беларускага семінара бакі вырашылі 26 студзеня ўручаць штогадовую літаратурную прэмію «Воін Святла» памяці Героя Нябеснай Сотні беларуса Міхаіла Жызнеўскага (1988/01/26 г. н.). Гэтая ўзнагарода будзе прысуджацца за кнігу ўкраінскага або беларускага аўтара, у якой дзейнічае высакародны, смелы герой, які змагаецца за справядлівасць, прапаведуючы агульначалавечыя каштоўнасці, і з'яўляецца ўзорам для пераймання.

ГЛЯДЗІЦЕ БОЛЬШ ФОТА ТУТ 

Прэс-служба НСПУ

Фота: Анатоль Івашчанка