Заўтра — адкрыццё Стральцоўскага міжнароднага паэтычнага фэсту і Слэм Святога Валянціна

Заўтра, 14 лютага, у канферэнц-залі Інстытута імя Гётэ (вул. В. Харужай, 25/3, 4 паверх) у 18.30 адбудзецца адкрыццё Другога міжнароднага паэтычнага фестывалю "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова.

Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, а таксама Шведскі саюз пісьменнікаў. Фэст праходзіць пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" 

На Адкрыцці выступяць літаратары Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Галіна Дубянецкая, Ігар Коцюх (Эстонія), Барыс Пятровіч, Данатас Пятрошус (Літва), Алесь Разанаў. 

Музычную праграму прадставяць Андрусь Такінданг і гурт “Recha” (Рэха).

У 19.30 там жа распачнецца Слэм Святога Валянціна. У паэтычным спаборніцтве возьмуць удзел:

Андрэй Адамовіч, Георгій Барташ, Сяргей Бірукоў (Расія-Германія), Вольга Гронская, Віктар Жыбуль, Кацярына Зыкава, Аня Кампман (Германія), Павел Капанскі, Інга-Ліна Ліндквіст (Швецыя), Сярж Мядзведзеў, Алесь Плотка, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Дзмітрый Строцаў, Павел Свярдлоў, Андра Тээдэ (Эстонія), Цімур Хоміч, Юля Цімафеева, Воля Чайкоўская. Вядоўца Андрэй Хадановіч.

 

З праграмай усіх трох дзён фестывалю можна пазнаёміцца тут

Уваход на ўсе імпрэзы ў межах Фестывалю вольны. 

Паглядзець на мапе месцазнаходжанне Інстытута імя Гётэ можна тут

Прэсавая служба СБП