Завершаны прыём твораў на конкурс “Экслібрыс” імя Янкі Маўра

За права быць прызнанымі лепшымі аўтарамі твораў для дзяцей, а таксама за прызы ад  кампаніі Prestigio пазмагаюцца 117 маладых пісьменнікаў, перакладчыкаў, мастакоў. 

Сярод удзельнікаў — жыхары Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі ва ўзросце да 40 гадоў. Канкурсанты прапанавалі творы ў самых розных жанрах — казкі і п’есы ў вершах, тэксты песень для дзяцей, апавяданні ў стылі фантастыкі, фэнтэзі або на аснове фальклору, коміксы, ілюстраваныя аповесці і раманы і нават цэлыя праекты кніг.

На конкурс дасланыя творы замежных пісьменнікаў, перакладзеныя на беларускую мову з англійскай, італьянскай, нямецкай, украінскай, польскай, нямецкай, фінскай, шведскай моў.  

Ацэньваць работы будзе журы ў складзе Алены Масла, Алеся Пашкевіча, Людмілы Рублеўскай, Пятра Васючэнкі, Сержа Мінскевіча.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў пачатку верасня.

За ходам яго правядзення сачыце на сайце ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, а таксама на старонках у сацыяльных сетках: у Фэйсбуку і ўкантакце.  

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"