Завершаны прыём заявак на ілюстраванне дзіцячай кнігі Эвы Суса

Эва Суса, Фота: biblioteket.stockholm.se 

У 2013 годзе ў серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек» (пераклад Алесі Башарымавай).

Пад уражаннем ад паездкі ў Беларусь на прэзентацыю «Снежнага чалавека» Эва Суса напісала працяг сваёй кнігі і прапанавала аформіць «Снежнага чалавека ў Мінску» беларускім мастакам, мастачкам, іх дзеткам і ўсім, каму спадабаўся добры Снежны чалавек. Тэндэр на ілюстраванне кнігі быў абвешчаны ўлетку.

Прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску найперш пабачаць свет менавіта ў беларускім перакладзе, здзесненым Дзмітрыем Плаксам. Выданне кнігі і прэзентацыі з удзелам аўтаркі плануюцца на лістапад 2016 года. Потым кніга найпапулярнейшай шведскай аўтаркі будзе рыхтавацца да выдання ў Швецыі, а таксама, магчыма ў перакладзе на іншыя еўрапейскія мовы.

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»