Завершаны прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройца
Дата публікацыі: 30.12.2012
3577

Арганізатары паведамілі, што спіс прэтэндэнтаў на прэмію Гедройца павялічыўся на восем кніг.

Ежы Гедройц
За апошні месяц дадаліся ў спіс наступныя кнігі:
- Сяргей Балахонаў. «Зямля пад крыламі Фенікса. (Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі)». Мінск: Логвінаў, серыя «Галерэя Б».
- Алесь Бычкоўскі. «Анамалія». Мінск: Галіяфы, серыя «Калекцыя беларускай фантастыкі».
- Валянціна Доўнар. «Каб сказаць... і пачулі». Мінск: Харвест.
- Севярын Квяткоўскі. «Падарунак для Адэлі». Мінск: Логвінаў.
- Уладзімір Някляеў. «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без. Мінскі раман». Мінск: Паперус.
- Алесь Пашкевіч. «Сімъ Побѣдиши». Мінск: Кнігазбор.
- Людміла Рублеўская. «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Мінск: Выдавецкі дом «Звязда».
- Мікола Сянкевіч. «Незваротны шлях». Берасце: Альтэрнатыва.
Цяпер колькасць прэтэндэнтаў пераваліла за чатыры дзясяткі. З іх у першай палове студзеня 2013 года будзе абвешчаны лонг-ліст прэміі. У яго трапяць 12 кніг. А пазней — шорт ліст з шасцю намінантамі, з якіх будзе вызначаная тройка пераможцаў. Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца ў другі раз. Першым яе лаўрэатам стаў Павал Касцюкевіч са зборнікам апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Ён атрымаў 105 мільёнаў беларускіх рублёў.
Валянціна Аксак, svaboda.org