Заява Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

21 сакавіка 2018 года, у ліку іншых палітычных актывістаў, быў арыштаваны і кінуты за краты сябра Рады нашай арганізацыі, найвядомейшы беларускі паэт і празаік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Уладзімір Някляеў. Паводле нечай злой іроніі, яго арышт супаў са святкаваннем Міжнароднага дня паэзіі.

Відавочным з’яўляецца той факт, што зняволенне Уладзіміра Някляева звязана з правядзеннем у Мінску 25 сакавіка святочных мерапрыемстваў у гонар 100-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Тым не менш, як стала вядома, афіцыйна Уладзіміру Някляеву інкрымінуецца “заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”, а менавіта – мінулагодняе інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”, дзе ён выказаў меркаванне, што “калі ёсць воля абараняць свае правы, трэба ісці і іх абараняць”. Нягледзячы на пратэсты грамадскіх арганізацый і праваабаронцаў, Уладзімір Някляеў быў прызнаны вінаватым і асуджаны да адміністратыўнага арышту, які органамі выканання прысудаў быў прымеркаваны да 100-годдзя беларускай незалежнасці.

Выказваючы абурэнне дзеяннямі органаў унутраных спраў,

Лічым, што зняволенне Уладзіміра Някляева наўпрост суаднесена з правам яго як грамадзяніна на выказванне сваёй пазіцыі, а такім чынам гэты арышт парушае адно з асноўных правоў чалавека, замацаваных у Канстытуцыі, – права на свабоду слова.

Патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да Уладзіміра Някляева, неадкладна вызваліць яго з ізалятара, зняць несправядлівыя абвінавачанні, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых службовых асобаў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян.

Аксак Валянціна

Аляхновіч Мікола

Арлоў Уладзімір

Багдановіч Ірына

Баравікова Раіса

Бароўскі Анатоль

Брава Алена

Васючэнка Пятро

Вярцінскі Анатоль

Голуб Юрка

Дайнека Леанід

Далідовіч Генрых

Дубатоўка Валянцін

Дубянецкая Галіна

Жук Алесь

Жуковіч Васіль

Зуёнак Васіль

Казько Віктар

Карамазаў Віктар

Каржанеўская Галіна

Клімковіч Максім

Лазебная Анастасія

Пашкевіч Алесь

Пятровіч (Сачанка) Барыс

Сіўчыкаў Уладзімір

Скобла Міхась

Спрынчан Аксана

Сцебурака Усевалад

Федарэнка Андрэй

Хадановіч Андрэй

Хатэнка Антаніна

Цвірка Кастусь

Яцкоў Мікола

22.03.2018