Заява Сакратарыята ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" — Алесь Бяляцкі

Нагадаем, што кніга Алеся Бяляцкага ўяўляе сабой зборнік эсэ і артыкулаў,  прысвечаных творчасці беларускіх літаратараў. Тэксты кнігі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў друкаваліся ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях.

Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” лічыць рашэнне суда палітычна матываваным і выкліканым толькі тым, што аўтар цяпер знаходзіцца ў зняволенні.