Заява Сакратарыята ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”
Падобнае рашэнне аб прыпыненні дзейнасці ліцэнзіі выглядае ідэалагічна матываваным. У гэтым нам бачыцца ўзмацненне кантролю над недзяржаўнымі выдавецтвамі і далейшае падпарадкаванне інфармацыйнай прасторы дзяржаўнай цэнзуры, што і адлюстравана ў новым Указе Прэзідэнта № 456 ад 7 кастрычніка 2013 года, які ўносіць змяненні ў парадак вытворчасці друкаванай і паліграфічнай прадукцыі.
Уціск і абмежаванні ў галіне друку і выдавецкай справы закранаюць фундаментальныя дэмакратычныя правы і свабоды грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.
Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” далучаецца да заяваў беларускіх і замежных грамадскіх арганізацый у абарону выдавецтва І.П. Логвінаў і настойліва заклікае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адмяніць рашэнне аб пазбаўленні І.П. Логвінава выдавецкай ліцэнзіі.
Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”