Заява Сакратарыята Саюза беларускіх пісьменнікаў
Дата публікацыі: 05.08.2011
2273

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў
выказвае глыбокую занепакоенасць лёсам вядомага літаратуразнаўцы, пісьменніка, праваабаронцы
Алеся Бяляцкага, затрыманага 4 жніўня органамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў
РБ.
Лічым, што арышт сябра нашай арганізацыі Алеся Бяляцкага мае палітычна матываваны характар, звязаны з ягонай праваабарончай дзейнасцю. Рашуча патрабуем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты і спынення крымінальнага пераследу ў адносінах да яго.
Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”Падзяліцца
20.04.2021 18:00
49
0
13.04.2021 18:00
146
0
06.04.2021 18:00
83
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг