Зазірнуць за ўральскія горы – ужо сёння!

Запрашаем 15 кастрычніка (у сераду) а 19 гадзіне ў кнігарню "Галіяфы" (г. Менск, вул. Валгаградская, 4А) на сустрэчу з паэтамі і выдаўцамі "Галерэі ўральскай літаратуры" ("ГУЛ"). 

У імпрэзе возьмуць удзел: Андрэй Смятанін, Яніс Грантс, Міхаіл Прыдвораў, Марына Волкава.

«ГУЛ» – гэта самыя значныя вершы 30 лепшых прадстаўнікоў уральскага паэтычнага руху за апошнія 30 гадоў.
«ГУЛ» – гэта адзіная свайго кшталту дэманстрацыя самадастатковасці рэгіянальнай літаратуры.
«ГУЛ» – гэта выданне новай кнігі штотыдзень.
«ГУЛ» – гэта ўзаемадзеянне паэзіі з бібліятэчнай сеткай у фармаце "веерных" прэзентацый. 
«ГУЛ» – гэта кніга, якую можна набыць менш, чым за сто расейскіх рублёў (менш за 30 тыс. бел. руб.)
«ГУЛ» – гэта кнігі, здольныя фармаваць свайго ўнікальнага чытача -- чытача-паэта.
«ГУЛ» – гэта паэтычны фестываль, які доўжыцца цягам года.
«ГУЛ» – гэта камерцыйна ўстойлівая некамерцыйная паэтычная структура.
«ГУЛ» – гэта лавіна гукаў, якая спарадзіла "іншую" мову, якая ў сваю чаргу не можа спарадзіць "іншае" жыццё. 

Уваход вольны!

Паводле прэс-рэлізу