Землякі адзначылі юбілей Юркі Голуба
Юрка Голуб
Павіншаваць свайго земляка прыйшлі яго землякі, аднакласнікі, сябры, а таксама старшыня Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісіменнікаў з Гародні Валянцін Дубатоўка і пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын.
Вечарыну адкрыў сам юбіляр, ён шчыра падзякаваў усім за такую шчырую ласку, а таксама прачытаў некалькі сваіх вершаў, прыгадаў школьныя і студэнцкія гады, працу ў “Гродзенскай праўдзе” і на Гарадзенскім тэлебачанні.
Юрка Голуб і Валянцін Дубатоўка
Шчыра свайго земляка віталі яго равеснікі, настаўнікі, бібліятэкары. Дзеткі з Зэльвенскай гімназіі прачыталі дзіцячыя вершы паэта, а мясцовыя культасветработнікі выканалі некалькі песень для юбіляры.
Валянцін Дубатоўка адзначыў адметнасць творчасці паэта Юркі Голуба, а Сяргей Чыгрын спыніўся на яго перакладчыцкай дзейнасці.
У гэты вечар было шмат кветак і падарункаў для юбіляра, была арганізавана выстава яго кніг і публікацый.
Ул. інф. Гродзенскага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"