“Жалезная заслона з арнаментам” - электроная кніга Сяргея Астраўца

Сяргей Астравец выпусціў новую кнігу ў
электронным фармаце.
“Жалезная заслона з арнаментам” напісана ў Гродне. Прафесар А.Пяткевіч зазначае, што ў творы пераважае іранічна-сатырычная інтанацыя. Адметнасць у наступным, піша ён: “Трапны загаловак аб’ядноўвае сцэны пасяджэнняў высокіх чыноўнікаў, якія вырашаюць розныя дзяржаўныя пытанні. Сам выбар такіх пытанняў і ўзровень абмеркавання — самахарактарыстыка “міністраў”. Даюцца толькі галасы-дыялогі персанажаў. Але і такімі сродкамі ствараецца пераканаўчая сатырычная выява жыцця”.
Спампаваць кнігу можна са сайце электроннай бібліятэкі беларускай літаратуры kamunikat.org.
Паводле kamunikat.org
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг