Жальбіны па Янку Купалу — 28 чэрвеня

28 чэрвеня 2013 года а 16-й гадзіне на Вайсковых могілках у Мінску, у дзень, калі спаўняецца 71-гадавіна смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіць вечар памяці “Жальбіны”.

Запрашаем аматараў творчасці Песняра прыняць удзел у мерапрыемстве і ўшанаваць творцу, які ёсць гонарам нашай нацыі. 

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы