Жаночая прысутнасць, або Хто жыве ў ружовым гета (ВІДЭА)
Здавалася б, правы адваяваныя, квоты ўведзеныя, але дагэтуль зборнікі ці дыскусіі, дзе прысутнічаюць толькі жанчыны, маркіруюцца як “жаночыя” і атрымліваюць скосыя позіркі з боку “недасведчаных”. Ці актуальныя для літаратуры як сацыяльнага інстытуту метафары, вынесеныя ў назву дыскусіі: раптам палі ўжо размініраваныя, а гета паспяхова інкарпаравалася ў агульную прастору літаратурнага працэсу? Разважалі на гэтыя тэмы літаратаркі з Беларусі, Швецыі, Нарвегіі.
Злева направа: Хэйдзі Мары Крызнік (Нарвегія), Надзея Кандрусевіч, Ульрыка Кэрнборг (Швецыя), Вольга Гапеева, Юля Цімафеева
Аўтар відэа: Арцём Лява, для lit-bel.org
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг