Жыбуль — жывы масток паміж паэзіяй 20-х гадоў і сучаснай літаратурай

Прэзентацыя кнігі вершаў Віктара Жыбуля “Стапелі”, якая выйшла ў выдавецтве “Галіяфы”,  адбылася 5 красавіка ў Мінску.

Для некалькіх дзясяткаў гледачоў, якія прыйшлі на імпрэзу ў бібліятэку імя Пушкіна, аўтар пачытаў вершы сола і пад акампанімент гурта “Рацыянальная дыета”.

Віктар Жыбуль


Пра гісторыю кнігі “Стапеліі” расказаў яе рэдактар Юрась Барысевіч,  адзін з заснавальнікаў, “камісар” (тэарэтык) авангарднай суполкі “Бум-Бам-Літ”, куды яны ўваходзілі разам з Віктарам Жыбулем.

Юрась Барысевіч

“Гэта пятая кніга Віктара Жыбуля, якая магла быць і першай. Яе рукапіс быў падрыхтаваны яшчэ ў 1998 г., а да мяне трапіў у 2000 г., акурат на імпрэзе, дзе раскалоўся “Бум-Бам-Літ”. Кніга вельмі добрая, у ёй сабраны больш філасафічныя вершы, не такія плакатныя ці гумарыстычныя. Кніга доўга ляжала ў дзяржаўным выдавецтве, але потым яе чамусьці адмовіліся друкаваць. Можа быць, таму што тэксты для іх занадта смелыя, нязвыклыя, — патлумачыў Юрась Барысевіч. — Віктар Жыбуль не толькі  піша вершы, але і даследуе беларускі футурызм 20-х гадоў. Мабыць, у гэтай галіне ён найлепшы знаўца, таму яго можна назваць жывым мастком паміж літаратурай 20-х гадоў і сучаснай”.

Аўтарскае чытанне верша са зборніка "Стапеліі".

Прэсавая служба СБП