"Жыццёвы меланж". Выйшла новая кніга Радзіма Гарэцкага

У прадмове да кнігі аўтар тлумачыць, што называе жыццёвым меланжам “жанр кароткіх замалёвак, мініяцюр, нярэдка блізкіх да дзённікавых запісаў, якія тычацца… розных праяў, эпізодаў штодзённага жыцця і выкліканых імі пачуццяў, думак”.

У гэтым жанры Радзім Гаўрылавіч працуе з 1980-х—1990-х, а апошнія пяць-шэсць гадоў ягоныя публікацыі такога кшталту сталі рэгулярна з’яўляцца ў часопісе “Тэрмапілы”.

Кніга складаецца з пяці раздзелаў, творы ў якіх яднаюцца згодна з храналагічным прынцыпам — агулам ад 1992 года па сённяшні дзень. Іх тэматыка вельмі шырокая: тэксты з’явіліся ў выніку назіранняў, рэфлексій, пачуццяў ад падзей у краіне і свеце, у выніку роздумаў пра дзеячаў літаратуры, культуры і навукі, многія з якіх былі блізкімі сябрамі аўтара.

Асобнае месца займаюць успаміны пра жыццё і дзейнасць братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — дзядзькі і бацькі аўтара, апісанні асабістых жыццёвых момантаў. 

Прэсавая служба СБП