Жывое беларускае слова ў заакiянскай прасторы

Падчас мерапрыемства прагучалi вершы паэткi розных гадоў, а таксама празаiчны твор, напiсаны падчас працяглага побыту ў «сталiцы свету».

Ірына Шумская (Хадарэнка)

Апроч таго, прадстаўнiкам беларускай дыяспары ў Нью-Ёрку была прэзентавана англамоўная кнiга “Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets” («Самабытная Беларусь. Дарогамі князёў, магнатаў і паэтаў»), над якой аўтарка працавала амаль год i якая паспела атрымаць высокiя водгукi не толькi ад тых, хто цiкавiцца нашай гiсторыка-культурнай спадчынай, але i з боку прадстаўнiкоў Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь, якiя палiчылi неабходным распаўcюдзiць дадзенае выданне па беларускiх амбасадах за мяжой.

Iмпрэза праходзiла ў таварыскай атмасферы, суправаджалася пачастункамi i апладысментамi. Нягледзячы на выходны дзень i спякотнае надвор’е, гледачоў было досыць шмат, а некаторыя з iх нават узялi актыўны ўдзел у распачатай напрыканцы дыскусii наконт дзейснага cтановiшча i перспектыў развiцця беларускай культуры i мовы як непасрэдна ў роднай краiне, так i ў свеце.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"