Журы прэміі Гедройца абвясціла поўны спіс намінантаў

Агулам журы разгледзела 63 празаічныя выданні. З іх у поўны спіс не трапілі дзіцячыя кнігі, а таксама перавыданні і навуковыя працы.

Поўны спіс намінантаў можна паглядзець на афіцыйнай старонцы прэміі gedroyc.by.

Неўзабаве на гэтай старонцы з’явіцца таксама інфармацыя пра ўсе намінаваныя кнігі і ўрыўкі з іх.

Да 1 красавіка з гэтых 42 кніг журы абярэ доўгі спіс прэміі, які будзе ўлучаць 12 кніг.

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”.

Паводле прэс-рэлізу