Журналісцкі конкурс Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Конкурс прымеркаваны да запуску тэматычнага сайта euprojects.by, на якім у дадзены момант падрабязна прадстаўлены больш за 40 праектаў.

Ужо на працягу многіх гадоў ЕС штогод выдзяляе значныя фінансавыя рэсурсы на праектную дзейнасць у такіх сферах, як ахова здароўя, адукацыя, рэгіянальнае развіццё, пытанні міграцыі і бежанцаў, “зялёная” эканоміка і прадпрымальніцтва. Гэтыя праекты і ініцыятывы ў Беларусі далі магчымасць многім змяніць жыццё да лепшага, а ў маштабе краіны – дапамаглі цэлым гарадам і рэгіёнам.

Мы ўпэўненыя, што вашы тэксты, фатаграфіі, відэа і аўдыёматэрыялы, дасланыя на конкурс, раскажуць пра шматлікія прыклады паспяховага супрацоўніцтва беларускіх арганізацый з партнёрамі з ЕС, пра канкрэтныя і важныя паляпшэнні, якія адбыліся ў розных кутках краіны.

Пераможцы творчага спаборніцтва ў якасці прыза атрымаюць магчымасць пабываць на прафесійным семінары ў адной з краін Еўрапейскага саюза. Больш падрабязная інфармацыя прадстаўленая ў Палажэнні аб конкурсе.

Мы спадзяемся, што знаёмства з героямі нашых праектаў стане для вас крыніцай натхнення і дапаможа стварыць яркія і запамінальныя сюжэты і публікацыі.

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі