Зміцер Бартосік у Магілёве

104

102

Нататкі, якія збіраліся для радыёперадач пачынаючы з далёкага ўжо 2001 года, уяўляюць сабой гісторыі звычайных людзей пра незвычайныя падзеі ХХ стагоддзя на Беларусі. Факты і сюжэты складаюцца ў яскравую карціну нашае рэчаіснасці таго перыяду, а пра некаторыя падзеі іхныя сведкі ўпершыню адважыліся распавесці толькі на прыканцы жыцця.

103

Падчас прэзентацыі Зьміцер Бартосік пачытаў урыўкі з некаторых нарысаў, распавёў пра свае падарожжы і сустрэчы з героямі кнігі, узгадаў працоўныя моманты яе стварэння і рэдагавання.

А самы першы аповед у кнізе пра тое, як сам Зміцер патрапіў у Беларусь, пра яго першае знаёмства з беларускай мовай і як з гэтага ўзнікла думка, што “Беларуская мова — несавецкая”. Не забыўся Зміцер і на сваю музычную справу – на замову слухачоў, што адмыслова сабраліся ўвечары 23 лістапада ў грамадскім цэнтры “Кола”, бард выканаў некалькі сваіх твораў.

107

Кніга “Быў у пана верабейка гаварушчы…” – чарговае выданне з серыі “Бібліятэка Свабоды”, якую складаюць выбраныя матэрыялы Беларускай службы Радыё Свабода.

Алесь Сабалеўскі, http://6tv.by/